Главная Материально-техническая база гимназии О гимназии Учительская Ученикам Наша газета Правовая страница Почемучка :) Стихи Анекдоты Родителям Общие рекомендации для родителей Карта сайта Копилка успехов Библиотека ПОЛЕЗНАЯ ВКУСНЯТИНА Одно окно
Поиск:

Настаўнік:        Рагатоўская Н.М.

 

Педмайстэрня

па апавяданні В.Быкава

“Сваякі”

 

Мэты педмайстэрні:

 

1.     На прыкладзе апавядання В. Быкава “Сваякі” сфарміраваць у вучняў паняцці гераізму і задорніцтва.

 

2.     Абудзіць пачуццё нянавісці да вайны і да ўсіх яе праяваў.

 

3.     Развіваць навыкі вуснага маўлення,работы па групах, аналітычнага мыслення, рэфлексійныя навыкі.

 

4.     Выхоўваць павагу да гістарычнага мінулага народа.

 

 

Ход урока.

 

1.     Індукцыя

 

Прачытаць значэнні слоў “чалавек”, “дзяржава” і “грамадзянін”, знайсці сувязь паміж гэтымі паняццямі.

 

                   Чалавек – жывая істота, якая валодае дарам мыслення і маўлення, уменнем ствараць прылады працы і карыстацца імі ў працэсе грамадскай дзейнасці.

 

                   Грамадзянін – асоба, якая прыналежыць да пастаяннага насельніцтва пэўнай дзяржавы, карыстаецца яго абаронай і надзеленая сукупнасцю павоў і абавязкаў.

 

                   Дзяржава – асноўная палітычная арганізацыя грамадства, якая ажыццяўляе яго кіраванне, ахову яго эканамічнай і сацыяльнай структуры.

 

2.     Самаканструкцыя

Што значыць дзяржава для чалавека? Што значыць чалавек для дзяржавы?

         Вучні запісваюць рады паняццяў (Дзяржава для чалавека: радзіма, абарона, магчымасць вучыцца, працаваць, мір, гарантыя правоў і інш. Чалавек для дзяржавы: павага, абарона, любоў і інш.).

         Робіцца 1-шы выбар (выбіраецца найбольш важнае паняцце).

 

3.     Сацыяканструкцыя

 

Работа ў групах (4 групы)

 

 

Група 1

 

Дзяржава і палітыка

 

1.     Якім чынам А.Макаёнак раскрывае пытанне аб празмернай палітызацыі грамадства?

 

2.     Ці згодны вы, што:

Палітыка – гэта грамадская мараль.

Г.Маблі

і

              Чэснасць – лепшая палітыка

Англ. прыказка

 

3.     Ці прысутнічаюць гэтыя прынцыпы ў палітыцы буржуазнага грамадства ў твора А.Макаёнка?

Адказ абгрунтуйце.

 

Група 2

 

Дзяржава і асоба чалавека

 

1.     В.Шэкспір сказаў:

Сутнасць закона – чалавекалюбства.

         Ці знаходзіць гэтая думка пацверджанне ў творы?

 

2.     Якім чынам А.Макаёнак уздымае пытанне аб прыніжэнні асобы чалавека ў грамадскай сістэме? Прывесці прыклады з твора.

 

Група 3

 

Дзяржава і грамадзяне
 
1.     Ці згодны вы з Гётэ, што індывід можа толькі тады атрымаць асалоду, калі ён адчувае сябе разам з усімі.

 

2.     Прааналізуйце, якіх прынцыпаў прытрымліваюцца ў грамадстве, створаным драматургам.

 

3.     Што, на вашу думку, паслужыла прычынай знікнення чалавечнасці ў адносінах паміж людзьмі, панавання агрэсіўнасці, варожасці?

 

 

 

Група 4

 

Вайна і мір у дзяржаве

 

1.     Якія з выказванняў, на вашу думку, можна прыняць у якасці законаў грамадства. Абгрунтуйце думку.

Хто хоча жыць у міры, павінен умець ваяваць.

Антычны афарызм

Дрэнны мір лепш за добрую сварку.

Руская прыказка

Войны – пуць падману.

Сунь-цзы

Мы... вайну вядзем, каб жыць у міры.

Арыстоцель

 

2.     Як А.Макаёнак разглядае праблему халоднай вайны, гонкі ўзбраення ў свеце?

 

4. Сацыялізацыя

 

     Афішыраванне адказаў, абмен думкамі.

У выніку прыйшлі да рашэння, што празмерна палітызаванае грамадства спрыяе развіццю агрэсіўнасці і варожасці не толькі паміж людзмі, але і паміж дзяржавамі. Асоба, якая выхоўваецца ў атмасферы агрэсіі не можа адчуваць сябе свабоднай; такім чынам, фарміруецца тып прыніжанага, бязвольнага чалавека.

 

2-гі выбар :

 

5. Разрыў

 

     Англійскі прафесар Арнольд Маклейлін пасля знаёмства з творам А.Макаёнка “Зацюканы апостал” сцвярджаў:

 

1)     Як алегарычнае іншасказанне п’еса можа ўяўляць сабой пэўную цікавасць, аднак такі інтарэс да яе досыць хутка пройдзе.

2)     П’еса сімвалічным чынам прадстаўляе заходняе буржуазнае грамадства, поўнае зайздрасці эгаізму і пасіўнай палітычнай абыякавасці.

 

Ці згодны вы з думкамі прафесара?

 

Пасля абмеркавання прыходзім да вываду,што праблемы,узнятыя А.Макаёнкам існуюць не толькі ў буржуазным грамадстве. Гэта праблемы любой дзяржавы. І існаваць яны будуць да той пары, пакуль існуе само грамадства.

А пагэтаму цікавасць да трагікамедыі “Зацюканы апостал” будзе існаваць яшчэ доўга.

 

3-ці выбар

 

6. Творчая праца (заданне на выбар)

 

1)     Уявіць сябе ў ролі палітычнага каментатара і падрыхтаваць выступленне, адлюстраваўшы свае погляды на пытанні вайны і міру, стану асобы ў грамадстве, адносін паміж людзмі.

2)     Стварыць мадэль грамадства, на аснове выбраных паняццяў.

 

7. Рэфлексія

 

Адказаць на пытанне: што для сябе асабіста кожны вынес з гэтага ўрока.

 


Чат
Форум
Гостевая книга
Новости
23/07/2010
О деловом стиле одежды учащихся общеобразовательных учреждений в 2010/2011 учебном году
23/07/2010
Кадетское училище объявляет набор!
31/05/2010
БУДУЩИМ ПЕРВОКЛАССНИКАМ
20/07/2010
«Об организации дополнительного приема учащихся в гимназии в 2010 году»
12/07/2010
16.07.2010 в актовом зале управления образования состоится совещание с руководителями учреждений образования по теме: «Об итогах работы учреждений образования в летний оздоровительный период (1 смена)».
11/07/2010
15.07.2010 в ГУО «Гимназия №18 г.Минска» состоится совещание с руководителями учреждений образования по теме: «О подготовке учреждений образования к новому учебному году».
05/07/2010
08.07.2010 в ГУО «СОШ №190 г. Минска» состоится «Спартакиада воспитанников летних оздоровительных лагерей, 2 смена».
04/07/2010
В первой декаде июля 2010 состоится городской смотр-конкурс по благоустройству и озеленению территорий учреждений образования.
28/06/2010
25 июня 2010 года в Москве состоялся Бал выпускников
28/06/2010
Планы на текущую неделю
18/06/2010
17 июня 2010 года в 12.00 в Минской городской Ратуше - торжественная церемония вручения премий студентам высших учебных заведений за активное участие в научной, общественной и культурной жизни г. Минска
16/06/2010
18.06.2010 в 10.00 - коллегия Комитета "Об итогах работы общеобразовательных учреждений города в 2009/2010 году и задачах на новый учебный год"
19/05/2010
Свершилось! Запомнилось!
Akavita
http://mir.pravo.by
Главная Материально-техническая база гимназии О гимназии Учительская Ученикам Наша газета Правовая страница Почемучка :) Стихи Анекдоты Родителям Общие рекомендации для родителей Карта сайта Копилка успехов Библиотека ПОЛЕЗНАЯ ВКУСНЯТИНА Одно окно